
Галоўная / Навіны / Быстрыя станцыі forEVo ў сетцы АЗС А-100
Быстрыя станцыі forEVo ў сетцы АЗС А-100

December 6, 2023
Тэндэнцыі апошніх гадоў – гэта ўзрастанне колькасці электрамабіляў у Беларусі. Акрамя таго, гэта значны ўклад у ахову асяроддзя, і ўладальнікі электрамабіляў пазначаюць зручнасць эксплуатацыі і эканомію расходаў на абслугоўванне аўтамабіля. Напрыклад, у сярэднім, аўтамабіль з ДВС неабходна абслугоўваць адзін раз на 7-10 тыс. км, а электрамабіль – адзін раз на 30-40 тыс. км.
Кампанія forEVo, якая спецыялізуецца на стварэнні камфортнай сэрвіснай інфраструктуры для электрамабіляў, у межах супрацоўніцтва з брэндам “А-100” запускае 3 хуткія электрычныя станцыі на АЗС.
Хуткія станцыі forEVo ў сетцы АЗС “А-100” – гэта станцыі з пастаянным токам, магутнасцю ад 60 кВт да 120 кВт на адзін порт. Фармат для ўладальнікаў электрамабіляў, калі неабходна зарадка у самыя кароткія тэрміны. Кампанія “АЗС “А-100″” прадугледзела сэрвіс, каб уладальнікі электрамабіляў мелі магчымасць не толькі хутка зараджаць свой аўтамабіль, але і карысна прабываць час. Пакуль машына зараджаецца, можна падсілкавацца па выгаднай цане (пакажы пацверджанне зарадкі і атрымай зніжку на комба) і нават зрабіць зарадку для мозгу – усё гэта і не толькі чакае на ўладальнікаў электрамабіляў на АЗС “А-100”.
Вельмі важна, што, у звязку з наплывам кітайскіх электрамабіляў, на хуткіх станцыях forEVo ў сетцы АЗС “А-100” ужо прадугледжаны канэктары GB/T.
Адрасы хуткіх электрычных зарадак forEVo можна знайсці ў мабільным прыкладанні “Malanka New”.
Першая хуткая станцыя forEVo на АЗС “А-100” запушчана па вул. Брыкета, 23.
ЭЗС агульнай магутнасцю 180 кВт для зарадкі двух электрамабіляў адначасова. Укамплектаваная чатырма канэктарамі з магутнасцямі:
· HPC CCS Combo 2, да 120 кВт
· CCS Combo 2, да 60 кВт
· CHAdeMO, да 60 кВт
· GB/T, да 60 кВт
HPC CCS Combo 2 – канэктар жыдкаснага ахладжэння кабеля зарадкі.
Другая па агульнай магутнасці электразарадная станцыя знаходзіцца на АЗС “А-100” №35 на скрыжаванні вул. Убарэвіча і МКАД. Агульная магутнасць 150 кВт з магчымасцю зарадкі двух электрамабіляў адначасова. Укамплектавана чатырма канэктарамі:
1. CCS Combo 2 і GB/T
2. CCS Combo 2 і CHAdeMO
Двухконтурная станцыя з выбарам канэктараў. Першы контур з канэктарамі CCS Combo 2 і GB/T і максімальнай магутнасцю 90 кВт. Другі контур з канэктарамі CCS Combo 2 і CHAdeMO і максімальнай магутнасцю 60 кВт.
Трэцяя па магутнасці (80 кВт) электразарадная станцыя знаходзіцца на АЗС “А-100” №18 па трасе на г.Магілёў, 4 км ад МКАД. Для зарадкі аднаго электрамабіля адначасова.
Укамплектавана трыма канэктарамі:
· CCSCombo2
· CHAdeMO,
· GB/T.
У АЗС “А-100” і forEVo шмат вялікіх планаў на агульны рост і развиццё, дзе ключавая задача – гэта аказваць якасны сэрвіс, ісці ў нагу з часам і прыемна здзіўляць сваіх кліентаў!